У ДАГАГВ прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 года, ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», прысвечаны 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся галоўныя пункты, якія вызначаюць паняцце «быць грамадзянінам», асноўныя прынцыпы і мэты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, важнасць захавання нацыянальных каштоўнасцяў беларускага народа.

Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Задача кожнага з нас – выконваць канстытуцыйныя абавязкі, якія ўстаноўлены Асноўным Законам краіны.

У рамках мерапрыемства для супрацоўнікаў архіва была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма, прысвечанага 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.