Пра сход працоўнага калектыву да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» да Дня Канстытуцыі быў праведзены агульны сход працоўнага калектыву, на якім заг. аддзелам забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў Святлана Ігараўна Лаўрэнцьева павіншавала супрацоўнікаў з гэтым знамянальным днём, расказала пра гісторыю з’яўлення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пра змяненні і дапаўненні да іх. У завяршэнні сходу супрацоўнікам дзяржархіва быў прадэманстраваны фільм «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».