Дакументы празаіка, сцэнарыста Уладзіміра Львовіча Мехава (Няхамкіна) паступілі ў БДАМЛМ

14 сакавіка 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская пасля доўгіх перамоў сустрэлася з сынам празаіка Уладзіміра Львовіча Мехава (Няхамкіна) – Сяргеем Уладзіміравічам Няхамкіным. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. У дар архіву-музею былі перададзены біяграфічныя дакументы (пасведчанні, віншавальныя адрасы і інш.), творчыя дакументы празаіка У.Л. Мехава (матэрыялы, сабраныя да аповесцей «Чырвоны губернатар», «Сцяг над рэўкомам», «Слухаецца справа аб замаху» (прысвечаная І. Пуліхаву), да дакументальнага фільма «История одной филиграммы», да п’есы «Полёт» і інш.), перапіска, фатаграфіі і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць яго творчую дзейнасць і асабістае жыццё і маюць гістарычную каштоўнасць.

Праца па паўненні архіва-музея дакументамі з асабістага архіва У.Л. Мехава (Няхамкіна) працягнецца: у хуткім часе чакаецца наступнае паступленне