15 сакавіка 2024 г.у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны закон краіны, паводле якога Беларусь была абвешчаная ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай. У гэты дзень намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Ю.А.Натур’еў правёў адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Было падкрэслена, што ў гэты дзень грамадзяне зрабілі выбар на карысць захавання і ўмацавання традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі архіва паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.