Аб правядзенні канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў»
Запрашаем прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да 100-годдзя Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў», якая адбудзецца 23 мая 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь). Данная міжнародная камунікацыйная пляцоўка адкрывае магчымасці для дыялогу і плённага абмену вопытам паміж архівістамі і даследчыкамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, навукі, сфер адукацыі і культуры, грамадскіх аб’яднанняў.
- Уплыў архіўных канферэнцый на развіццё архіўнай справы на Беларусі.
- Пытанні выкарыстання, захавання і ўліку дакументаў партыйнага комплекса (да 95-годдзя Цэнтральнага партыйнага архіва КПБ).
- Археаграфія і публікацыя дакументаў ХХ стагоддзя.
- Крыніцазнаўчы патэнцыял архіўных дакументаў па навейшай гісторыі Беларусі і дзяржаў постсавецкай прасторы.
- Унёсак архівістаў у захаванне, выкарыстанне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Беларусі.
- Архіўная справа на Беларусі ў ХХ—ХХІ стст.: гісторыя, методыка, практыка.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі — вочная, завочная, анлайн, стэндавы даклад, відэадаклад. Працоўныя мовы — беларуская і руская.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і публікацыю матэрыялаў. Аўтары артыкулаў нясуць поўную адказнасць за арыгінальнасць і дакладнасць прадстаўляемых матэрыялаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 30 красавіка 2024 г. накіраваць у арганізацыйны камітэт заяўку (форма дадаецца). У выніку станоўчага разгляду заяўкі арганізацыйны камітэт у тэрмін да 20 мая 2024 г. накіруе паведамленне і запрашэнне для ўдзелу ў мерапрыемстве. Даклады (патрабаванні абазначаны ніжэй) неабходна прадставіць да 1 верасня 2024 г.
Праезд, пражыванне і іншыя выдаткі ўдзельнікаў — за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Студэнтам для удзелу ў канферэнцыі неабходна прадставіць водгук навуковага кіраўніка на даклад.
Заяўку і матэрыялы перасылаць ва ўказаныя тэрміны на электронны адрас: op@narb.by