Віртуальная выстава дакументаў «Знак якасці: «Чырвоны Кастрычнік»
Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава «Знак якасці: «Чырвоны Кастрычнік», прысвечаная Году якасці.
На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Віцебскай абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» і Камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні Віцебскага аблвыканкама аб прысваенні ў 1969 – 1971 гг. Знака якасці СССР прадукцыі фабрыкі.