Адкрыццё выставы «Да свята вясны» ў БДАМЛМ

7 сакавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва на ўрачыстым сходзе адбылося адкрыццё выставы «Да свята вясны…», прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.
На выставе прадстаўлены разнастайныя працы: ад вышыўкі і жывапісу да арыгінальных фатаграфій і захапляльных творчых праектаў. Кожны экспанат адлюстроўвае ўнікальныя таленты і захапленні нашых калег.
Запрашаем вас пагрузіцца ў дзіўны свет творчасці і таленту нашых работнікаў, ацаніць не толькі майстэрства, але і выказаць падтрымку і прызнанне іх страсці да мастацтва.