Работнікі БДАМЛМ на святочнай імпрэзе ў музеі Янкі Купалы

6 сакавіка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі імпрэзу «Гаспадыня Купалавага Дома», прысвечаную жонцы паэта Уладзіславе Францаўне Луцэвіч – стваральніцы і першаму дырэктару музея Янкі Купалы.

Архівісты пазнаёміліся з дакументамі з фондавых калекцый музея, якія распавядаюць пра жыццёвы лёс У. Ф. Луцэвіч і стварэнне музея паэта. У прызме прадстаўленых на выставе дакуметаў Уладзіслава Францаўна прадстае у многіх ролях: муза, гаспадыня гасціннага дома, збіральніца артэфактаў і ўспамінаў, педагог, музейнік і культурны дзеяч.

 

1. Работнік БДАМЛМ на мерапрыемстве
2. Экспазіцыя
3. Экспазіцыя
4. Адкрыццё мерапрыемства