БДАМЛМ прыняў удзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г. Мінска

6 сакавіка 2024 архівісты І.А. Лабовіч і М.А. Праскурын у якасці дэлегатаў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г. Мінска.

На Канферэнцыі былі разгледжаны пытанні «Аб вылучэнні дэлегатаў на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» і «Аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу».

Старшынёй канферэнцыі аднагалосным рашэннем дэлегатаў быў абраны Д.М. Ярмольчык, сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Цэнтральнага раёна.
Па выніках канферэнцыі былі прыняты наступныя рашэнні: на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» вылучыць дэлегатаў у колькасці 17 чалавек; на Усебеларускі народны сход вылучыць кандыдатаў у дэлегаты колькасці 5 чалавек.

 

1. Архівісты БДАМЛМ
2. Даклад падліковай камісіі Канферэнцыі
3. Падвядзенне вынікаў