Аб правядзенні лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Гімназія № 5 ім. У.С.Караткевіча г. Гродна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна

5 сакавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена лекцыя для навучэнцаў 8 класа ДУА «Гімназія № 5 ім. У.С.Караткевіча г.Гродна» аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе дакументаў.

Для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. У выставачнай зале архіва вучні азнаёміліся са стэндавымі выставамі і экспанатамі «кутка архівіста XIX-XX стст.», у навукова-даведачнай бібліятэцы ім былі прадстаўлены друкаваныя выданні XVII-XX стст., у архівасховішчы даведаліся аб умовах захоўвання архіўных дакументаў.

Асаблівую цікавасць выклікаў у дзяцей працэс рэстаўрацыі арыгіналаў архіўных дакументаў у лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.