Дзяніс Шаброў прызначаны новым дырэктарам Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі
Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2024 г. № 25-к з 4 сакавіка 2024 г. на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» прызначаны Дзяніс Валянцінавіч Шаброў.
Д.В.Шаброў нарадзіўся ў 1973 г. у г.Баранавічы Брэсцкай вобласці.
У апошнія гады перад пераходам у архіўную галіну працаваў начальнікам кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
4 сакавіка 2024 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў на агульным сходзе працоўнага калектыву БелНІЦЭД прадставіў новага дырэктара работнікам установы. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць Д.В.Шаброва ў мінулым, яго жыццёвы вопыт і веды будуць садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню задач, якія стаяць перад БелНІЦЭД.
У рамках прадстаўлення новага кіраўніка БелНІЦЭД А.Л.Воінаў пагутарыў з калектывам цэнтра, адказаў на пытанні работнікаў.
Пасля сходу дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве праінструктаваў членаў камісіі аб парадку работы па прыёме і перадачы спраў новаму дырэктару БелНІЦЭД.