Установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» падрыхтавана стацыянарная выстава «У вайны не жаночы твар»
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня установай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» падрыхтаваны выставачны праект «У вайны не жаночы твар», прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвечаны жанчынам, якія ўнеслі свой каласальны ўклад у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
На выставе прадстаўлены ўспаміны, аўтабіяграфіі, дакументы аб узнагароджанні, фатаграфіі жанчын-удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, выяўленыя ў фондах дзяржаўнага архіва.
У кожнай гераіні экспазіцыі быў свой фронт, свае баявыя задачы. Але іх усіх аб’ядноўвала адно-неверагодная сіла характару, бязмежная стойкасць і любоў да Радзімы.
Выстава экспануецца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва.