Аб працоўнай сустрэчы намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы А.Л. Богдан і дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дземянюка

1 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася працоўная сустрэча намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы А.Л. Богдан з кіраўніцтвам архіва і прадстаўнікамі выдавецтва «Сегмент». На сустрэчы абмяркоўваўся працэс працы над выданнем ілюстраванага зборніка «Операция «Багратион»: народные мстители».

А.Л. Богдан агучыла пажаданні Дзяржаўнага сакратара Д.Ф. Мезенцава адносна структуры і канцэпцыі кнігі. Усе пажаданні будуць улічаны ў працэсе працы. Прадстаўнікі выдавецтва «Сегмент» К.А. Ягоршава і С.В. Рубашкіна ўзгаднілі з А.Л. Богдан дызайн будучага выдання, а дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк і загадчык аддзела публікацый, к.г.н. С.В. Кулінок унеслі прапановы па дакументальным напаўненні зборніка.

 

1. Пад час працоўнай сустрэчы
2. А.Л. Богдан, А.К. Дземянюк і С.В. Кулінок