БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары»
28 лютага 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы «Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары» ў філіяле Музея гісторыі горада Мінска на вуліцы Ракаўскай, 17.
На выставе былі прадстаўлены прадметы, дакументы, фотаздымкі, звязаныя з вясельнай тэматыкай, як з калекцыі Музея горада, так і з Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і быта, а таксама з прыватных калекцый. Эфектнасці ўрачыстаму адкрыццю выставы дадало дэфіле мадэляў Нацыянальнай школы прыгажосці ў сучасных вясельных строях, выкананых у сучасных мастацкіх тэхніках.
1. Работнікі БДАМЛМ на выставе |
2. Работнікі БДАМЛМ на выставе |
3. Мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці |
4. Выстава |