ЗГА у г. Жлобіне на выставе «Украдзенае дзяцінства»
27 лютага 2024 г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» наведалі фотадакументальную выставу ГІКУ «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» «Украдзенае дзяцінства», якая адкрылася ў ГУК «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей».
Куратар праекта Юрый Панкоў пазнаёміў наведвальнікаў з сапраўднымі гісторыямі дзяцей, расказаў аб дзіцячых перасыльна-размеркавальных лагерах, створаных нацыстамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці, аб наступствах вайны і стварэнні дзіцячых дамоў.