Рабочы візіт ЗГА ў г.Бабруйску ў ЗГА ў г.Слуцку

23 лютага 2024 года адбыўся працоўны візіт установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» ў асобе дырэктара Заяц Алены Дзмітрыеўны, загадчыка аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кавалёвай Кацярыны Уладзіміраўны ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку».

Падчас рабочага візіту дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» Барадзіна Ірына Антонаўна правяла экскурсію па будынку архіва і архівасховішчам, падзялілася досведам працы ў архіўнай галіне. Распавяла аб будаўніцтве архіва ў горадзе Слуцку і азнаёміла з праектнай дакументацыяй.

У в.Весея Слуцкага раёна ўсклалі кветкі да мемарыяла героям, якія загінулі ў барацьбе з нямецкім фашызмам 1941-1945 гады.