Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Саладухай
21 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па запрашэнні кіраўніцтва Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Саладухам у межах эксклюзіўнага музейнага праекта «Простыя словы: 65.0».
2024 год з’яўляецца юбілейным для Дома-музея народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, дзе пры яго жыцці панавала творчая і сяброўская атмасфера.
Дырэктар и калектыў БДАМЛМ віншуе нашых калегаў і партнёраў са святам! Жадае моцнага здароў’я, плённай працы і рэалізаціі ўсіх творчых праектаў!
![]() |
1. Падчас мерапрыемства М.І. Пышынская, А.А.Макаранка і Н.П. Прынько |
![]() |
2. А.А.Макаранка з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухам |
![]() |
3. М.І. Пышынская з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухам |
![]() |
4. Падчас выступлення заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь А.А.Саладухі |