Аб мерапрыемствах, праведзеных Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці з нагоды Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Заг. аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Г.Д.Калустава азнаёміла калег з віртуальнай выстаўкай «Няхай памяць гаворыць…», падрыхтаванай з нагоды памятнай даты.

Дырэктар архіва Г.Г.Карапузава адзначыла, што важна памятаць пра тыя падзеі, пра гераізм і мужнасць нашых землякоў.

16 лютага работнікі архіва ўсклалі кветкі да падножжа помніка воінам-інтэрнацыяналістам і стэлы з імёнамі загінуўшых, устаноўленым у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у г. Брэсце.