Справаздачы і выбары ў прафсаюзнай арганізацыі Цэнтральнай лабараторыі
16 лютага 2024 года адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».
У сходзе прыняў удзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык, старшыняваў – дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко.
Згодна з парадкам дня была заслухана справаздача старшыні прафсаюзнага камітэта А.З.Філановіч аб праведзенай рабоце за 2019 – 2023 гады, а таксама справаздача рэвізійнай камісіі за мінулыя пяць гадоў.
Усе выступоўцы адзначылі станоўчую ролю прафкама ў сацыяльнай падтрымцы супрацоўнікаў. Праца прафсаюзнага камітэта была прызнана здавальняючай.
Акрамя гэтага, былі разгледжаны пытанні аб абранні старшыні і членаў прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі лабараторыі, а таксама старшыні і членаў рэвізійнай камісіі на наступныя пяць гадоў. Аднагалосна старшынёй прафсаюзнага камітэта пераабрана загадчык гаспадарчага аддзела А.З.Філановіч, якая ў сваю чаргу ва ўрачыстай абстаноўцы прынесла Клятву прафсаюзнага лідара.
У завяршэнне мерапрыемства, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрык адзначыў заслужаны аўтарытэт прафсаюзнай арганізацыі лабараторыі, якая ахоплівае ўсе 100% працуючых на працягу многіх гадоў, пазнаёміў прысутных аб асноўных прынцыпах працы Федэрацыі прафсаюзаў, а таксама падрабязна растлумачыў прэферэнцыі і льготы членам прафсаюза ў рамках рэалізацыі імі сваіх правоў на адпачынак і атрыманне санаторна-курортных, лячэбна-прафілактычных і аздараўленчых паслуг у санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў. Не засталася без увагі і будучая выбарчая кампанія – Уладзімір Іосіфавіч выказаў упэўненасць, што ўсе прысутныя скарыстаюцца сваім ганаровым канстытуцыйным правам выбаршчыка.
![]() |
Фота 1 – справаздача старшыні прафсаюзнага камітэта А.З.Філановіч (справа) аб праведзенай рабоце за 5 гадоў. |
![]() |
Фота 2 – вядучы архівіст А.М.Карэнская са справаздачай аб рабоце рэвізійнай камісіі. |
![]() |
Фота 3 – архівіст-рэстаўратар І кваліфікацыйнай катэгорыі Р.С.Гігель са станоўчай адзнакай ролі прафкама ў сацыяльнай падтрымцы супрацоўнікаў. |
![]() |
Фота 4 – за перавыбранне А.З.Філонавіч старшынёй прафсаюзнага камітэта Цэнтральнай лабараторыі – аднагалосна! |
![]() |
Фота 5 – прынясенне А.З.Філонавіч Клятвы прафсаюзнага лідара. |
![]() |
Фота 6 – выступленне старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў У.І.Зубрыка. |