15 лютага ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прайшоў прафсаюзны сход па падвядзенні вынікаў працы ў 2023 годзе

На сходзе прысутнічалі ўсе сябры працоўнага калектыва. Выступілі Грамавіч Л.А. – старшыня прафсаюзнай арганізацыі з дакладам аб праведзенай працы і планам на 2024 год, Лесько Ж.П., казначэй першаснай прафсаюзнай арганізацыі, па пытаннях зацвярджэння каштарысу даходаў і расходаў прафсаюзнага бюджэту на 2024 год.

Таксама на сходзе выступіла дырэктар установы Звегінцава А.А. У сваім выступленні яна заклікала супрацоўнікаў прыняць удзел у Адзіным дні галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, і расказала пра Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.