Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у ЗГА у г. Жлобіне
15 лютага ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзю вывада Абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.
Дырэктар і супрацоўнікі ЗГА у г. Жлобіне павіншавалі работніка, воіна-афганца, Мартыненка Васілія Фёдаравіча з гэтым памятным днём, выказалі ў яго адрас цёплыя словы падзякі і шчырыя пажаданні здароўя і дабрабыту.
У чытальнай зале архіва была размешчана выстава «Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў» па дакументах фонда асабістага паходжання воіна-афганца Саўчанкі Сяргея Васільевіча.
Пасля ўрачыстага збору прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме «Успомнім усіх пайменна», які праходзіў каля памятнага знака загінуўшым землякам – воінам-інтэрнацыяналістам.
У гонар таго, хто не вярнуўся з вайны, і воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія сышлі з жыцця ўжо ў мірны час, жыхары Жлобіна замерлі ў хвіліне маўчання. Затым да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі. Прагучалі зброевыя залпы.
![]() |
1. Урачысты сход у ЗГА ў г. Жлобіне з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. |
![]() |
2. Падчас урачыстага сходу, прымеркаванага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў |
![]() |
3. Дырэктар дзяржархіва Дударава Г.А. уручае падзяку работніку архіва, воіну-афганцу Мартыненку В.Ф. |
![]() |
4. Выстава «Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў» па дакументах фонду асабістага паходжання воіна-афганца Саўчанкі Сяргея Васільевіча. |
![]() |
5. Падчас мітынгу-рэквіема «Успомнім усіх паіменна», які праходзіў каля памятнага знака загінуўшым землякам – воінам-інтэрнацыяналістам. |
![]() |
6. Падзяка воіну-афганцу Мартыненка В.Ф. |