15 лютага 2024 года ў дзяржаўнай установе «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» адбыўся сход працоўнага калектыву

Адкрыла сход намеснік дырэктара па навуковай рабоце Любоў Мікалаеўна Сігневіч. У лютым 2024 года ў грамадска-палітычным жыцці краіны дзве важныя падзеі – 35-годдзе вываду Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана і Адзіны дзень галасавання – выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Пра Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў расказаў прысутным старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій, кандыдат гістарычных навук Раман Канстанцінавіч Паўлавіч. Ён расказаў аб гісторыі і прычынах уводу Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістан, аб цяжкіх баявых буднях воінаў-інтэрнацыяналістаў і заклікаў супольнасць архівістаў да захавання памяці аб самаадданасці і гераізме людзей, верных воінскай прысязе, якія выканалі свой абавязак па абароне інтарэсаў Радзімы.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Любоў Мікалаеўна Сігневіч нагадала членам працоўнага калектыву аб надыходзячым Адзіным дні галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Любоў Мікалаеўна выказала ўпэўненасць, што ўсе супрацоўнікі скарыстаюцца сваім канстытуцыйным правам і прымуць удзел у важным грамадска-палітычным мерапрыемстве, вынікі якога вызначаць вектар развіцця нашай краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў.

 

1. Адкрыццё сходу працоўнага калектыву БелНДЦЭД
2. Даклад старшага навуковага супрацоўніка аддзела ІКТ Р.К.Паўлавіча аб гісторыі «афганскай» вайны і Дні памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
3. Даклад старшага навуковага супрацоўніка аддзела ІКТ Р.К.Паўлавіча аб гісторыі «афганскай» вайны і Дні памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
4. Даклад намесніка дырэктара па навуковай рабоце Л.М.Сігневіч аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання
5. Даклад намесніка дырэктара па навуковай рабоце Л.М.Сігневіч аб маючым адбыцца Адзіным дні галасавання