Аб правядзенні мерапрыемства прысвечанага Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

Cумесна з работнікамі аддзела прымусовага выканання Крычаўскага раёна ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» 14 лютага 2024 года была праведзена тэматычная гутарка і падрыхтавана стэндавая выстава прымеркаваная да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзю вываду савецкіх войскаў.

Доўжылася гэтая вайна доўгія дзесяць гадоў. З Магілёўскай вобласці на тую вайну патрапілі больш за 3.5 тысячы чалавек, 118 з іх дадому не вярнуліся, сямёра з іх былі нашымі землякамі. Маладыя хлопцы загінулі на чужой, негасціннай зямлі, пакінуўшы аб сабе толькі добрую памяць ды па ордэне Чырвонай Зоркі, якім быў узнагароджаны кожны з іх пасмяротна. Гэта Віктар Валчкоў, Сяргей Дубровін, Уладзімір Карпаў, Леанід Краўцоў, Сяргей Лугавы, Ігар Маслянкоў і Юрый Галаўнёў.