На базе Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы прайшоў семінар для работнікаў Рэчыцкай натарыяльнай канторы
14 лютага 2024 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы для работнікаў Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Рэчыцкага раёна праведзены семінар «Арганізацыя архіўнай справы і вядзенне справаводства ў натарыяльнай канторы».
Участнікам семінара былі даведзены навацыі ў актах заканадаўства, якія рэгламентуюць пытанні архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, арганізацыі працы архіва; патрабаванні да афармлення спраў; экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве. Работнікам натарыяльнай канторы быў наглядна прадэманстраваны працэс афармлення і падшывання спраў.
Таксама для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па архіву, у час якой работнікі архіва расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці, аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве, і працы архівістаў.
У сваю чаргу спецыялісты Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Рэчыцкага раёна асвяцілі пытанні агульнага парадку заключэння дагавораў адчужэння нерухомай маёмасці і шлюбных дагавораў для работнікаў архіва.