Аб правядзенні экскурсіі для студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава

12 лютага 2024 г.у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася экскурсія для студэнтаў першага курса прыватнай установы адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава».

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар архіва А.К. Дземянюк. Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка расказала аб гісторыі архіва, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, выставачнай і публікацыйнай дзейнасці архівістаў. Падчас экскурсіі студэнты наведалі чытальную залу архіва, азнаёміліся з навукова-даведачным апаратам, а таксама дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (асабістымі лісткамі па ўліку партызанскіх кадраў, узнагароднымі лістамі, дакументамі партызанскіх фарміраванняў, карткамі выгнаных у Германію), матэрыяламі перапісаў насельніцтва і інш.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара архіва А.К. Дземянюка
2. Т.М. Агеенка знаёміць студэнтаў з гісторыяй архіва
3. Удзельнікі экскурсіі