Аб правядзенні круглага стала «Рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі БССР у 1920—1930-я гг».

9 лютага 2024 г.ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыўся круглы стол «Рэлігійныя абшчыны на тэрыторыі БССР у 1920—1930-я гг». Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай і Мінская духоўная акадэмія. Круглы стол праходзіў у фармаце афлайн і анлайн. Мадэрыраваў працу круглага стала намеснік загадчыка аддзела публікацый НАРБ І.А.Вішнеўскі.

У прывітальным слове намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава звярнула ўвагу на тое, што гэты круглы стол з’яўляецца чарговым мерапрыемствам па канфесійнай гісторыі, арганізаваным архівам, а таксама адзначыла актуальнасць і важнасць вывучэння закранаемай тэмы.

У рамках мерапрыемства аспірант Мінскай духоўнай акадэміі, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца в.Латыголь, іерэй В.В.Кулічэнка выступіў з дакладам «Идеологические основы отношения советской власти к религии и церкви»; загадчык аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В.Бараненка распавёў аб праблемах і перспектывах вывучэння праваслаўных суполак на тэрыторыі БССР падчас царкоўнага расколу ў 1920—1930-я гг.; навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі К.А.Латышаў выступіў з дакладам «Постсоветская национальная историография истории старообрядчества в БССР в 1920—1930-х гг.: белорусская и российская»; намеснік загадчыка аддзела публікацый І.А.Вішнеўскі ў сваім дакладзе адлюстраваў інфармацыйныя магчымасці матэрыялаў фонда «Беларускі Праваслаўны Свяшчэнны Сінод» пры вывучэнні пратэстанцкіх абшчын на тэрыторыі БССР; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Т.В.Лісоўская ў сваім дакладзе звярнула ўвагу на формы і спосабы арганізацыі рэлігійнай дзейнасці евангельска-баптысцкіх суполак у БССР у 1920—1930-я гг.; галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук К.Р.Карпекін прадставіў даклад «Дакументы судова-следчых органоў Віцебшчыны як крыніцы па гісторыі іўдзейскіх абшчын у 1920—1930-я гг».; дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, кандыдат гістарычных навук, дацэнт У.Я.Аўсейчык выступіў з дакладам «Стараверскія абшчыны Віцебшчыны ў 1920—1930-я гг».; старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А.Сухога І.А.Грышчанка распавяла аб асаблівасцях прыхадскога жыцця Мікалаеўскай царквы г.Гомеля ў ранні савецкі перыяд; дацэнт кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі імя св.Мяфодзія і Кірыла БДУ, кандыдат гістарычных навук Г.С.Калініна выступіла з дакладам «Трансформация церковно-приходской жизни в БССР 1930-х гг. на примере Кохановичской Петропавловской православной общины (по материалам фонда 2786 «Белорусский Православный Священный Синод»)»; аспірант Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, епіскап Царквы Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня г.Магілёва, магістр багаслоўя А.У.Габрусевіч распавёў аб жыцці і дзейнасці адвентысцкага пастара Ф.Н.Куземка ў г.Мінске ў міжваенны перыяд ХХ ст.

Усе даклады выклікалі жывую зацікаўленасць і абмеркаванне. Тэксты дакладаў удзельнікаў круглага стала плануецца апублікаваць ў зборніку артыкулаў «Архіўны дыялог. Выпуск 3».

 

1. А.А.Стуканова, І.А.Вішнеўскі, А.У.Габрусевіч
2. В.В.Кулічэнка
3. Пад час выступлення К.А.Латышава
4. І.А.Грышчанка, К.Р.Карпекин
5. А.В.Габрусевіч, Т.В.Лісовская
6. У.Я.Аўсейчык, В.В.Бараненка, Г.С.Калініна
7. А.А.Гаранскі
8. Падчас правядзення мерапрыемства