Аб арганізацыі ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» выставы «Не перарвецца сувязь пакаленняў…»

30 студзеня 2024 г. установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Не перарвецца сувязь пакаленняў…», прымеркаваная да Года якасці.

Архіўныя ўстановы – гэта мінулае, сучаснасць і будучыня нашай краіны. Мы – архівы – не проста захавальнікі гісторыі, мы – захавальнікі часу. Праз архівы, практычна кожны жадаючы грамадзянін нашай дзяржавы, можа даведацца неабходную яму інфармацыю, дакрануцца да гісторыі, мінулага. Прафесійны абавязак і асноўная мэта працы архівістаў заключаецца ў тым, каб захаваць, прымножыць і перадаць у спадчыну грамадству гістарычна значныя крыніцы, дакументы мінулага часу і дакументы, якія адлюстроўваюць сучаснае жыццё нашых дзяржаў і грамадстваў.

Праца архіўнай галіны неацэнная, бо тое, што мы захаваем і прымножым, змогуць убачыць будучыя пакаленні.

На экспазіцыі прадстаўлены архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння і развіцця Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы: рашэнні, загады, пратаколы, штатныя расклады, статыстычныя звесткі, справаздачы, дакументы аб узнагароджанні архіва, фатаграфіі і інш.

Выстава адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай рэгіёна.