Аб удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў стварэнні мастацка-публіцыстычных тэлефільмаў пад працоўнай назвай «Жанчыны краіны Саветаў»

29 студзеня 2024 г.«Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прыняў удзел у падрыхтоўцы тэлеканалам «Беларусь 1» Белтэлерадыёкампаніі цыклу з 16 мастацка-публіцыстычных фільмаў пад працоўнай назвай «Жанчыны краіны Саветаў».

Гэты праект будзе змяшчаць інфармацыю аб выдатных жанчынах СССР і БССР, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Праз гісторыі вядомых жанчын мяркуецца паказаць, якіх поспехаў у розных сферах дзейнасці яны змаглі дабіцца, прайсці шлях ад самай прыгнечанай, бяспраўнай і малапісьменнай сацыяльнай групы ў грамадстве да адукаваных і паспяховых асоб у розных галінах народнай гаспадаркі.