Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У памяць аб тых трагічных падзеях, вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка сумесна з супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі 25 студзеня 2024 года для навучэнцаў 9-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Крычава» правялі гадзіну памяці «Халакост памяць пакаленняў».
Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення халакоста, аб канцэнтрацыйных лагерах смерці – Асвенцыме, Мінскім гета, аб Крычаўскім лагеры ваеннапалонных. Вікторыя Кандраценка азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах яўрэяў, спаленай вёсцы Антонаўка. Мерапрыемства суправаджалася медыя – прэзентацыяй «Помні… Не забудзься!», быў паказаны відэасюжэт з кінафільма «Хлопчык у паласатай піжаме».