Аб занясенні супрацоўнікаў архіва на Дошку гонару ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» па выніках працы за 2023 год

У 2023 годзе па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у архіве была заснавана Дошка гонару і распрацавана Палажэнне аб парадку і ўмовах занясення супрацоўнікаў на Дошку гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці», зацверджанае загадам дырэктара № 85 ад 06.10.2023 года. Занясенне на Дошку гонару з’яўляецца формай заахвочвання супрацоўнікаў архіва, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй працоўнай дзейнасці, грамадскім жыцці, у сацыяльна-значных справах. Дошка гонару функцыянуе з мэтай інфармавання ўсіх супрацоўнікаў і гасцей архіва аб выніках і дасягненнях архівістаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў розных відах дзейнасці. Скончыўся 2023 год, падведзены вынікі працы, вызначаны лепшыя супрацоўнікі архіва для занясення іх на Дошку гонару ўстановы. 23 студзеня 2024 года ва ўрачыстай абстаноўцы чацвярым супрацоўнікам архіва былі ўручаны пасведчанні аб занясенні іх на Дошку гонару.