Аб удзеле работніка Нацыянальнага архіва ў Міжнародным форуме па генацыду

19 студзеня 2024 г.загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прыняў удзел у Міжнародным круглым стале «Генацыд беларускага народа». Арганізатарамі форуму выступілі: Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» і дзяржаўная ўстанова «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

У першай частцы навуковага мерапрыемства адбылася дыялогавая пляцоўка членаў часовага навуковага калектыву і выканаўцаў навукова-даследчай работы «Генацыд грамадзянскага насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыка-прававая ацэнка». С.В.Кулінок прадставіў даклад па тэме свайго даследчага накірунку «Карныя аперацыі нацыстаў на беларуска-расійскім памежжы. Дакументы аб фактах генацыду ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і замежных архіваў».

Праца круглага стала была працягнута пленарным пасяджэннем. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.Ю.Гара. Ён адзначыў важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, д.г.н, прафесар І.А.Марзалюк прадставіў даклад на тэму «Вынікі новых даследаванняў генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, д.ю.н., дацэнт А.І.Швед расказаў аб выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Выканаўчы дырэктар фонда «Гістарычная памяць» Н.У.Сялюкіна выступіла з дакладам аб судовым пераследаванні літоўскіх калабарацыяністаў у СССР у пасляваенны перыяд.

 

1. Дырэктар дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь» І.А.Мароз, начальнік установы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Ю.Ф.Камянецкі і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк.
2. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.І.Швед і старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.Ю.Гара.
3. С.В.Кулінок выступае на круглым стале «Генацыд беларускага народа».