18 студзеня ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прайшоў сход працоўнага калектыву па падвядзенні вынікаў работы ў 2023 годзе і планаванні на 2024 год

На сходзе прысутнічала намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду, Качаткова Ганна Уладзіміраўна.

З дакладам аб праведзенай рабоце выступіла дырэктар лабараторыі Звегінцава А.А. У 2023 годзе адбылося істотнае абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, і гэта дасць магчымасць палепшыць якасць і хуткасць алічбоўкі. Сёлета неабходна правесці хранаметраж усіх работ і скарэкціраваць унутраныя нарматыўныя дакументы.

У 2023 годзе за шматгадовую і добрасумленную працу падзякай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі адзначаны 3 чалавекі: Кірыленкава Н.Ф., Халюшкова С.М. і Карась К.О.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел Кірыленкава Н.Ф., начальнік аддзела аблічбоўкі, Ляўчук Т.Ю., начальнік аддзела апрацоўкі дакументаў, і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Грамовіч Л.А.

У заключным слове Качаткова А.У. адзначыла важнасць работы па аблічбоўцы і рэстаўрацыі архіўных дакументаў і ролю лабараторыі ў архіўнай галіне. Рэкамендавала дзяліцца досведам з архівамі. У 2024 годзе працягваць паляпшаць матэрыяльна-тэхнічную базу лабараторыі, своечасова асвойваць бюджэтныя сродкі. Удзяляць увагу ахове працы пры рабоце на новым абсталяванні.