Аб правядзенні ўрока для вучняў ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава» у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

18 студзеня 2024 г.у рамках рэалізацыі плана сумеснай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава» на 2023/2024 навучальны год, а таксама акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 9, 10-х класаў абласнога ліцэя.

Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Крышчанка В.А. правяла адкрыты ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны краіны». У ходзе ўрока школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіўнай справы Беларусі, яе роляй у жыцці грамадства і дзяржавы, а таксама даведаліся пра асноўныя напрамкі архіўнай работы.

Вучні таксама наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў і азнаёміліся з выстаўкай архіўных дакументаў «Мы едзем, едзем, едзем…» аб развіцці транспарту ў г.Брэсце ў 1940-1980-х гг.

 

Фота 1. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў В.А.Крышчанка вядзе ўрок
Фота 2. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Н.В.Якута паказвае ліцэістам працэс рэстаўрацыі дакументаў
Фота 3. Вучні знаёмяцца з выстаўкай