Аб стварэнні музея гісторыі Магілёва

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў «Аб стварэнні музея гісторыі горада Магілёва» ад 16 ліпеня 1990 года № 4-34.

На аснове сабраных Геранімам Іосіфавічам Філіповічам дакументаў па гісторыі горада Магілёва, выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб стварэнні гарадскога музея. Для размяшчэння экспазіцыі быў адведзены будынак былога архірэйскага дома свяціцеля Георгія Каніскага. Пазней музей пераехаў у адноўлены будынак Ратушы.