Экскурсія для супрацоўнікаў ПУП «Еўрапрам»

17 студзеня 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі супрацоўнікі ПУП «Еўрапрам». Гасцям была прадстаўлена тэматычная выстава «Халакост на Магілёўшчыне», прысвечаная трагічным старонкам беларускай гісторыі.

Затым дырэктар архіва Сяргей Фралоў пазнаёміў супрацоўнікаў прадпрыемства са спецыфікай працы ўстановы і відамі запытаў, якія выконваюцца архівам па запытах грамадзян і юрыдычных асоб. Госці таксама наведалі архівасховішчы, дзе змаглі даведацца пра ўмовы захоўвання дакументаў і найбольш цікавыя архіўныя фонды.