Практычныя заняткі ў Цэнтральнай лабараторыі з будучымі гісторыкамі-архівістамі, якія навучаюцца завочна

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» пільную ўвагу надае развіццю прафесійнай арыентацыі і ўдасканаленню кадравага патэнцыялу арганізацыі.

Не так даўно, у межах праводзімай акцыі «Архівы-школе» і дасягнутай дамоўленасці з кафедрай крыніцазнаўства на базе лабараторыі былі праведзены практычныя заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Асновы мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў на папяровай аснове» са студэнтамі 4 курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

І вось, літаральна на днях, 16 студзеня ў лабараторыі прайшлі чарговыя практычныя заняткі па дадзенай дысцыпліне, але ўжо са студэнтамі 5 курса гэтага ж аддзялення, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме навучання.

Улічваючы, што на вывучэнне названай дысцыпліны завочнікам адведзена значна менш гадзін, чым для студэнтаў стацыянара, праведзеныя практычныя заняткі на базе лабараторыі далі будучым гісторыкам-архівістам унікальную магчымасць у атрыманні індывідуальных кансультацый па цікавячых пытаннях ад кваліфікаваных спецыялістаў лабараторыі.

Найбольшая цікавасць з боку студэнтаў бла праяўлена да пытанняў аднаўлення фізічнай цэласнасці архіўных дакументаў і выкарыстоўваемых пры гэтым рэстаўрацыйных матэрыялаў.

 

Фота 1 – Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (злева) знаёміць студэнтаў з гісторыяй лабараторыі і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці.
Фота 2 – Загадчык аддзела А.М.Каханава (на заднім плане) паказвае прыёмы дэзінфекцыі пашкоджаных дакументаў.
Фота 3 – Загадчык аддзела В.І.Кулак (справа) знаёміць з прынцыпам працы планетарнага сканэра.
Фота 4 – Загадчык аддзела І.В.Пацекіна (злева) знаёміць з тыпамі выкарыстоўваемых рэстаўрацыйных папер.