Дакументальны летапіс: «Аб рэгістрацыі рэлігійнага таварыства Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата»

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 5 лістапада 1990 года №10-3 «Аб рэгістрацыі рэлігійнага таварыства Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата».

У кастрычніку 1989 года Архіерэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы на Беларусі быў заснаваны Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхата, зацверджана ўтварэнне Магілёўскай, Пінскай і Полацкай епархій. Потым пачалася рэгістрацыя рэлігійных таварыстваў у органах мясцовай улады. У Магілёве рэгістрацыя супала з перадачай Беларускай Праваслаўнай царкве комплексу будынкаў Свята-Мікольскага манастыра.

Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ДАМаг), Фонд 11, Воп. 5, Спр. 1529, Л. 26.