14 студзеня 2018 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці
14 студзеня 2018 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці. У рамках імпрэзы адбылося адкрыццё выставы дакументаў «Міншчына – ты сэрца Беларусі», якая сабрала найбольш знамянальныя вехі развіцця вобласці за 80 гадоў існавання.
Выстава падрыхтавана супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
Экспазіцыя аб’яднала разнастайныя дакументальныя і фотаілюстратыўныя матэрыялы са збору архіва, прысвечаныя адукацыі вобласці, перыяду Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннаму аднаўленню Міншчыны, а таксама грамадска-культурнаму жыццю рэгіёну на сучасным этапе яго развіцця.
Выстава выклікала жывую цікаўнасць удзельнікаў урачыстага мерапрыемства, уключаючы губернатара Мінскай вобласці Анатоля Міхайлавіча Ісачанкі, а таксама дэлегацыю паслоў замежных краін.