Тэматычны ўрок «Баранавічы – горад у маім сэрцы»

11 студзеня 2024 г. у рамках праекта «Юны архівіст» дырэктарам дзяржархіва Шэршань В.І. быў праведзены тэматычны ўрок з навучэнцамі 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы». Падчас урока Вольга Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў з фотадакументамі і архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць гісторыю горада Баранавічы з моманту яго станаўлення і да гэтага часу. Тэматычны ўрок суправаджаўся дэманстрацыяй віртуальнай выставы «Баранавічы – горад у маім сэрцы», падрыхтаванай на аснове дакументаў з фондаў дзяржархіва.