Аб выніках работы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» за 2023 год і задачах на 2024 год

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» 10 студзеня 2024 года адбыўся агульны сход калектыву архіва ў фармаце відэаканферэнцыі «Аб выніках работы архіва за 2023 год, задачах на 2024 год», таксама абмеркавалі ўдзел установы ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёна.

Перад супрацоўнікамі архіва выступілі: першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Быкава Марына Фёдараўна, выконваючы абавязкі дырэктара дзяржархіва Бярэзіна Вольга Аляксандраўна, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна і Мазэпіна Ірына Аляксееўна.