Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» пашыранага пасяджэння дырэкцыі архіва

11 студзеня 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі архіва «Аб выніках работы архіва за 2023 год і задачах на 2024 год». Удзел у пасяджэнні дырэкцыі прынялі: першы намеснік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Быкава Марына Фёдараўна, дырэктар архіва Берговіна Алеся Міхайлаўна, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, спецыялісты.

У ходзе правядзення пасяджэння падвялі вынікі мінулага года, вызначылі задачы і планы работы ў новым годзе.

Дырэктар архіва Бярговіна А.М. падзякавала супрацоўнікам архіва за работу, прафесіяналізм, высокую самааддачу ў мінулым годзе і падкрэсліла прыярытэты ў рабоце ў новым годзе.