Важныя тэмы абмеркавалі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

4 студзеня 2023 г. установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» з рабочым візітам наведаў першы намеснік начальніка галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама – начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай і рэгістрацыйнай работы Гуржый А.А.

У ходзе сустрэчы Андрэй Анатольевіч абмеркаваў з працоўным калектывам важную палітычную падзею, якая чакае беларусаў 25 лютага 2024 года, асаблівасці выбарчай кампаніі, а таксама заслухаў інфармацыю дырэктара госархіва Дударавай Г.А. аб справаздачных паказчыках дзейнасці архіва за 2023 год.