21 снежня 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 10 класа «Сярэдняй школы № 40 г. Мінска»

21 снежня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 10 класа «Сярэдняй школы г.Мінска №40».

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці, а таксама пабывалі ў архівасховішчы. У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў даведаліся аб парадку выкарыстання дакументаў у чытальнай зале архіва.

У завяршэнні экскурсіі архівіст I катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В. Шкут выступіла перад навучэнцамі з лекцыяй на тэму «Канструктывізм у гісторыі горада Мінска». Лекцыя суправаджалася прэзентацыяй дакументаў з асабістых фондаў беларускіх архітэктараў І.Г. Лангбарда і Г.Л. Лаўрова, а таксама з фонду «Арэнднае прадпрыемства «Інстытут «Белдзяржпраект».