БДАМЛМ прыняў удзел у мерапрыемстве «Радзіма мая Беларусь у асобах» («Архівы – школе»)

21 снежня 2023 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у сумесным мерапрыемстве «Радзіма мая Беларусь у асобах», якое праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на базе ДУА «Сярэдняя школа №62».

Для вучняў 8 «Б» класа была праведзена прэзентацыя анлайн-выставы «Мінск вачыма Івана Мядзведзева». Архіўная лекцыя ўдала дапоўніла інтэрактыўна-інфармацыйную праграму пра знакавых людзей беларускай культуры, падрыхтаваную настаўнікам Альшэўскай Ірынай Вячаславаўнай і яе вучнямі.