Аб правядзенні тэматычных заняткаў з навучэнцамі 9,11 класаў ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна»

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» і Дзяржаўнай установай адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» і ў рамках акцыі «Архівы – Школе», пілотнага праекта «Юны архівіст» 27 лістапада 2023 года , 11 класаў быў праведзены круглы стол «Страшная праўда…» (халакост у дакументах архіва перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг.).

Гэтае мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў маладога пакалення цікавасці ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаванне яе гераічных і трагічных старонак.

У ходзе правядзення дыялогу былі згаданы імёны тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і пазбаўлення.