12 снежня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшлі экскурсіі для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта

12 снежня 2023 г.у гонар святкавання 104-годдзя з дня ўтварэння Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі сумесна з к.г.н., дацэнтам кафедры «Гісторыя» БНТУ Л.І.Масейчук правялі дзве экскурсіі для студэнтаў універсітэта.

У працэсе экскурсіі студэнты наведалі сховішча, дзе загадчыца аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава расказала пра праектную, канструктарска-тэхналагічную, навукова-даследчую, патэнтную і кіраўнічую дакументацыю архіва. Экскурсанты атрымалі ўяўленне аб спецыфіцы архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аб яго функцыях.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстання дакументаў студэнты даведаліся пра правілы працы чытальнай залы і пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй. Для ўвагі экскурсантаў былі прадстаўлены дакументы з фонду №10: архітэктурны праект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» і «Політэхнічны інстытут ім.Сталіна» ў г.Мінску (цяпер галоўны корпус Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта) і фатаграфіі, якія ілюструюць гісторыю будаўніцтва вул.Няміга ў г.Мінску.

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі стацыянарныя выстаўкі архіва – «Жыццё, увасобленае ў архітэктуры» (прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара БССР Я.К.Дзятлава), «БГАНТД – сховішча гісторыі беларускай архітэктуры» (прысвечанае 55-годдзю Беларускага дзяржаўнага навукова-тэхнічнай дакументацыі), «Беларуская архітэктура ў асобах» (прысвечаная тром беларускім архітэктарам – А.Б.Маркар’яну, Ю.В.Шпіту, І.І.Боўту).