Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняй школы №21 г.Магілёва

7 снежня 2023 г. навучэнцы 9 класа ДУА «Сярэдняй школы №21 г.Магілёва» пабывалі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці».

У фае архіва ўдзельнікі экскурсіі змаглі азнаёміцца з выставамі, прысвечанымі абароне горада Магілёва, партызанскаму руху, генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі партыйнага архіва.

Сярод іх архіўныя дакументы, фатаграфіі, альбомы, перыядычныя выданні, кнігі.

Архівісты расказалі школьнікам аб прадстаўленых на выставе архіўных дакументах, аб гісторыі партыйнага архіва і асноўных напрамках дзейнасці архіва.

Таксама школьнікі наведалі сховішча архіўных дакументаў, дзе азнаёміліся з захоўваннем папяровых рарытэтаў і з музейнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва.