Акцыя «Архівы – школе» ў БДАМЛМ

5 снежня ў межах Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія для 1 курса гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Архіўная справа».

Студэнтам распавялі гісторыю архіва, аб працэдуры паступлення фондаў, умовах іх захоўвання, расказалі пра асаблівасці БДАМЛМ як адзінага ў краіне архіва-музея. Дырэктар Алена Макаранка прэзентавала альманах «Аўтограф», запрасіла студэнтаў прыняць удзел у штогадовых чытаннях, падзялілася планамі на наступны год.