Прэзентацыя кнігі «Архивы. Ничего, кроме правды» ў Акадэміі нацыянальнай бяспекі

29 лістапада 2023 г. у Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання «Архивы. Ничего, кроме правды» — сумеснага праекта Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелТА.

Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок прачытаў лекцыю для прафесарска-выкладчыцкага складу і слухачоў Акадэміі аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асобна дакладчык спыніўся на падрыхтоўцы і рэалізацыі праекта «Архивы. Ничего, кроме правды». Спікер расказаў аб тэматыцы гістарычных нарысаў кнігі, іх актуальнасці і навізне.

Для работнікаў і слухачоў Акадэміі былі прадэманстраваны кадры кінахронікі ваенных гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Таксама была прадстаўлена банерная выстава «Без срока давности. Беларусь».

У заключэнне С.В. Кулінок перадаў кіраўніцтву акадэміі экзэмпляр кнігі «Архивы. Ничего, кроме правды».

 

Пісьмо з падзякай С.В. Кулінку