29 лістапада 2023 г.ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення дня інфармавання адбыўся ўрачысты сход калектыву архіва
29 лістапада 2023 г.ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення дня інфармавання адбыўся ўрачысты сход калектыву архіва.
На сходзе выступіў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М., які расказаў калектыву аб рабочым візіце ў Гомельскую вобласць 24 лістапада 2023 г.дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава, а таксама перадаў калектыву віншаванні і Ганаровую грамату Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі са 100-гадовым юбілеем дзяржаўнай архіўнай установы. У сваім выступленні Андрэй Мікалаевіч яшчэ раз адзначыў важнасць і паспяховасць сумесных выставачных праектаў, якія ажыццяўляюцца на высокім прафесійным узроўні, у тым ліку дзякуючы ўдзелу такіх вядучых архіўных устаноў краіны як Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы выставачнага праекта. «Гомельшчына непакорная» (да 80-годдзя вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Выстава, якую адкрываў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў 23 лістапада 2023 г.у Гомельскім абласным музеі ваеннай славы, атрымала высокую ацэнку шырокай грамадскасці.
Далей дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб важных падзеях у краіне і за мяжой, у тым ліку аб рабочай паездцы Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнку ў Гомель, нарадзе па пытанні стварэння ваенных пракуратур, ваенна-палітычных і іншых пытаннях. Вялікую ўвагу Андрэй Мікалаевіч удзяліў пытанню правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання – 25 лютага 2024 г.
Падчас мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.